Беларуская Служба

У пятніцу чакаецца прыняцце чарговага пакету санкцый ЕС супраць Расіі

08.12.2022 16:21
Пра гэта паведаміў журналістам у Бруселі пастаянны прадстаўнік Польшчы пры ЕС Анджэй Садось.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA.

Дыпламат дадаў, што пакет уключае шэраг прапаноў, прадстаўленых Польшчай, падтрыманых Эстоніяй, Літвой і Латвіяй.

«Мы істотна пашыраем пералік артыкулаў так званага двайнога выкарыстання. Мы пашыраем спіс суб'ектаў, якія працуюць на расійскую ваенную машыну. Мы ўводзім забарону на інвестыцыі ў горназдабыўную прамысловасць Расіі. Мы ўносім у санкцыйныя спісы амаль 200 асоб і арганізацый, у т.л. датычныя да агіднай практыкі выкрадання і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, датычныя да крадзяжу ўкраінскага збожжа», — сказаў дыпламат.

Анджэй Садось адзначыў, што ў дзявяты пакет санкцый ЕС, уведзеных супраць Расіі за агрэсію супраць Украіны, будуць уключаны дадатковыя палажэнні аб забароне экспарту ў Расію прадукцыі авіяцыйнай прамысловасці.

PAP/юл